Пра гэта напісаў у Твітэры Станіслаў Жарын, прэсавы прадстаўнік міністра-каардынатара спэцслужбаў Польшчы Марыюша Каміньскага.
«Мігранты — інструмэнт для дасягненьня (Лукашэнкам. — РС) варожых нам мэтаў», — дадаў Жарын.
Паводле Жарына, «апэрацыя Лукашэнкі перагукаецца з агрэсіўным уплывам Расеі на Захад, стратэгічная мэта якога — развал NATO і Эўразьвязу ды дамінацыя ў Цэнтральнай Эўропе».
Памежная варта Польшчы паведаміла 1 лістапада, што ад пачатку жніўня зафіксавала 28,5 тысячы спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы зь Беларусі ў Польшчу, у тым ліку 16,8 тысячы — у кастрычніку.