Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба дзяржбясьпекі Грузіі западозрыла прыхільнікаў Саакашвілі ў змове з мэтай захопу ўлады


Мітынг прыхільнікаў Саакашвілі каля турмы ў Руставі, дзе яго ўтрымліваюць
Мітынг прыхільнікаў Саакашвілі каля турмы ў Руставі, дзе яго ўтрымліваюць

У Службе дзяржаўнай бясьпекі (СДБ) Грузіі паведамілі аб адкрыцьці крымінальнай справы па першай частцы артыкула 315 Крымінальнага кодэксу — «Змова ў мэтах гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу, зьвяржэньня або захопу дзяржаўнай улады Грузіі»

У ведамстве кажуць, што прыхільнікі экс-прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі, які знаходзіцца ў турме ў горадзе Руставі, плянуюць учыніць «дэструктыўныя дзеяньні». У прыватнасьці, у выпадку пагаршэньня стану здароўя асуджанага хочуць перашкодзіць яго этапаваньню ў Глданскую турму № 8.

У СДБ кажуць, што ў плянах прыхільнікаў Саакашвілі — перакрыць дарогі, якія вядуць да турмы, што прывядзе да «бескантрольнай сытуацыі і хаосу».

Ведамства апублікавала запісы размоваў фігурантаў справы, якіх плянуюць дапытаць у судзе. Сярод іх — сябра «Адзінага нацыянальнага руху» Бэсік Цэрэдыяні.

Частка першая артыкула 315 КК Грузіі прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін ад пяці да васьмі гадоў.

  • Былы прэзыдэнт быў затрыманы 1 кастрычніка ў Тбілісі пасьля таго, як таемна прыбыў у Грузію з Украіны. Саакашвілі лічыць сябе палітвязьнем і пасьля арышту абвясьціў на знак пратэсту галадоўку.
  • У Грузіі Саакашвілі асудзілі на тры гады пазбаўленьня волі за памілаваньне былых чыноўнікаў МУС, асуджаных за забойства Сандра Гіргуліяні, і да шасьці гадоў турмы за зьбіцьцё былога дэпутата Валеры Гелашвілі. У грузінскай пракуратуры таксама ёсьць пытаньні наконт незаконнага перасячэньня мяжы былым прэзыдэнтам.
  • Міхэіл Саакашвілі лічыць абвінавачваньні супраць яго сфабрыкаванымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG