Пра гэта інфармуе ТАСС.
Цана на газ у Эўропе на адкрыцьці таргоў ўпала на 6% і апусьцілася ніжэй за $1000 за 1 тыс. кубамэтраў на фоне чаканьняў запаўненьня «Газпромам» эўрапейскіх сховішчаў прыроднага газу, сьведчаць дадзеныя біржы ICE.
Цана лістападаўскага ф’ючэрса на хабе TTF у Нідэрляндах у 9:01 менскага часу зьнізілася да адзнакі $973 за 1 тыс. кубамэтраў, або € 81,2 за МВт⋅г (зыходзячы зь бягучага абменнага курсу эўра да даляра, бо цэны на ICE даюцца ў эўра).
Паводле стану на 9:09 менскага часу цана газу паскорыла падзеньне да 8%, дасягнуўшы адзнакі $956 за 1 тыс. кубамэтраў, або €79,8 за МВт⋅ч.
27 кастрычніка біржавыя таргі газам у Эўропе закрыліся на адзнацы $1400 за 1 тыс. куб. м.
Раней старшыня праўленьня «Газпрому» Аляксей Мілер заяўляў, што «Газпром» гатовы прадоўжыць запампоўку ў эўрапейскія сховішчы пасьля таго, як завершыць запаўненьне сховішчаў у Расеі. Паводле яго, запаўненьне расейскіх сховішчаў плянуецца цалкам завяршыць 8 лістапада.