Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы паведамляюць пра ператрус у крэатыўнай прасторы «13:87» у Бабруйску


Бабруйскі тайм-клюб «13-87» — культурная пляцоўка, дзе праводзяць імпрэзы, творчыя сустрэчы, канцэрты, выставы, сцэнічныя пастаноўкі, кінапаказы. Бабруйск, 28 студзеня 2017 г.
Бабруйскі тайм-клюб «13-87» — культурная пляцоўка, дзе праводзяць імпрэзы, творчыя сустрэчы, канцэрты, выставы, сцэнічныя пастаноўкі, кінапаказы. Бабруйск, 28 студзеня 2017 г.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў пра тое, што ў крэатыўнай прасторы «13:87» у Бабруйску прадстаўнікі сілавых ведамстваў правялі ператрус.

Ён працягваўся каля 4 гадзін. Пасьля яго затрымалі заснавальніцу клюбу Натальлю Халанскую і яго дырэктарку. Хто і па якой справе праводзіў ператрус — невядома.

Як паведаміў Свабодзе відавочца, «зь ператрусам сілавікі прыйшлі перад пачаткам дзіцячай digital-школы. Дзецям і гасьцям далі выйсьці. Міліцыянты вынесьлі зь памяшканьня шмат каробак, а таксама вывелі некалькі супрацоўнікаў».

Пазьней стала вядома, што Натальлю Халанскую і дырэктарку тайм-клюбу адпусьцілі. Абедзьве цяпер дома, у іх забралі тэлефоны.

«13:87» — адзіная такога кшталту ўстанова ў Бабруйску. Там праводзяць адукацыйныя мерапрыемствы — сэмінары і лекцыі, шмат гадоў запар ладзіліся «Жывыя бібліятэкі» і гульнятэкі, працавалі кніжны і кінаклюб, курсы для пэнсіянэраў, праводзіліся творчыя варштаты і шмат што іншае. У першую хвалю пандэміі ў Беларусі каманда тайм-клюбу актыўна ўдзельнічала ў валянтэрскім руху By_Covid-19. 19 кастрычніка прасторы «13:87» споўнілася сем гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG