Дні з 4 па 7 лістапада, згодна з календаром, ужо былі выходнымі. Фактычна да іх дадаліся тры непрацоўныя дні. Дадатковыя выходныя, паводле задумы ўраду, павінны спрыяць спыненьню распаўсюду каранавірусу сярод насельніцтва.
Адначасова СМІ паведамляюць, што расейскія рэгіёны могуць павялічыць тэрмін рэжыму непрацоўных дзён, ці пачаўшы яго раней, ці падоўжыўшы яго на столькі, на колькі палічаць патрэбным. Раней урад прапаноўваў дазволіць рэгіёнам увесьці дадатковы непрацоўны тыдзень з 23 кастрычніка.