Выданьне апублікавала фота комплексу «Горад сталіц». Сьцьвярджаецца, што кватэры, якія належаць сямʼі Асада, разьмешчаны ў левай вежы вышынёй 76 паверхаў — гэта вежа «Масква».
Суразмоўца газэты сьцьвярджае, што Асад займае «тры кватэры ў раскошным шматпавярховым доме з гандлёвым цэнтрам унізе, які ён часам наведвае». А ў астатні час праводзіць гадзінамі за анлайн-відэагульнямі. Ён таксама часта спыняецца на сваёй віле пад Масквой», — кажа крыніца. Паводле яго слоў, сямʼя Асада «можа свабодна перасоўвацца па Маскве» у суправаджэньні целаахоўнікаў.
Суразмоўца газэты таксама сьцьвярджае, што малодшы брат Башара Асада Махер жыве ў гатэлі Four Seasons. Па словах крыніцы, ён ведае пра ўсё гэта «з дакладных крыніц», але, як адзначае Die Zeit, праверыць гэта немагчыма.
Яшчэ ў 2019 годзе газэта Financial Times пісала, што сваякі Башара Асад купілі не менш за 19 апартамэнтаў у жылых комплексах на тэрыторыі «Масква-Сіці». Для зьдзелак у асноўным выкарыстоўваліся афшорныя кампаніі. Як удакладняла газэта, афіцыйнымі ўладальнікамі нерухомасьці зьяўляліся некалькі лібанскіх афшорных кампаній.
Форум