«Зьмена асноўнага ўладальніка банка не паўплывае на яго апэрацыйную дзейнасьць. Paritetbank працягне выконваць усе абавязацельствы перад кліентамі ў поўным аб’ёме. Усе дамовы, заключаныя кліентамі з банкам, працягваюць дзейнічаць, іх умовы застаюцца нязьменнымі », — гаворыцца ў паведамленьні.
ААТ «Парытэтбанк» (брэнд — Paritetbank) працуе з кліентамі ў 26 аддзяленьнях па ўсёй Беларусі ўжо больш за 30 гадоў.
18 жніўня стала вядома, што Саід Гуцэрыеў прадаў Віктару Пракапені свае долі ў крыптабіржах Currency.com, Capital.com.
Саід Гуцырыеў — сын расейскага бізнэсоўцы Міхаіла Гуцарыева, які трапіў пад санкцыі Вялікай Брытаніі, уведзеныя ў дачыненьні да улалаў у Менску. Пасьля ўключэньня ў санкцыйныя сьпісы Міхаіл Гуцэрыеў выйшаў з рады дырэктараў «РуссНефти», якая працяглы час пастаўляла ў Беларусь нафту.
У апублікаваным у канцы чэрвеня 2021 году новым санкцыйным сьпісе ЭЗ гаворыцца, што Міхаіл Гуцэрыеў — «даўні сябра Лукашэнкі» і што гэта дазволіла яму «займець значны капітал і ўплыў сярод палітычнай эліты Беларусі». Гуцэрыева таксама абвінавацілі ў падтрымцы Лукашэнкі падчас «нафтавых войнаў» паміж афіцыйным Менскам і Крамлём. Узгадалі эўрапейцы і гісторыю з уцёкамі расейскага алігарха з Расеі празь Менск, а таксама будаўніцтва камбінату каля Любані.