Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ByPol апублікаваў размову афіцэраў МУС пра тое, як на просьбу дачкі міністра ў ІЧУ пасадзілі яе суседа па ўчастку


Ініцыятыва ByPol
Ініцыятыва ByPol

Загад на затрыманьне і фабрыкацыю справы супраць мужчыны аддаваў асабіста міністар унутраных спраў, сьведчыць ініцыятыва былых сілавікоў.

На замову дачкі міністра сельскай гаспадаркі К. і на асабісты загад міністра ўнутраных спраў Івана К. міліцыянты Койданава адправілі ў ІЧУ яе суседа, зь якім у жанчыны быў канфлікт. Гэта вынікае з праслуханых размоваў міліцэйскіх начальнікаў, аўдыёзапіс якіх прадставіла аб’яднаньне былых сілавікоў ByPol.

З адной з размоваў вынікае, што мужчыну па загадзе зьверху пасадзілі ў ізалятар, прыдумаўшы праблемы зь ягоным аўтамабілем, на якім нібыта былі перабітыя нумарныя знакі. Міліцыянты проста адшукалі падставу для праверкі, на час якой чалавека можна было ізаляваць. Таксама на яго склалі адміністрацыйны пратакол за падпіску на адзін з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў, што супярэчыць нават цяперашнім законам Рэспублікі Беларусь.

Як высьветлілася з размовы, міліцыянты саджалі ў ІЧУ свайго калегу, які раней працаваў у фінансавай міліцыі, а затым быў асуджаны. Намесьнік начальніка Крымінальнай міліцыі УУС Менаблвыканкаму палкоўнік Ігар К. назваў мэту, зь якой ім аддалі загад: «Тут задача стаіць, каб яго на месца паставіць».

ByPol — ініцыятыва былых сілавікоў, якія адмовіліся служыць Лукашэнку і пайшлі ў адстаўку, арганізаваўшы за мяжой шэраг расьсьледаваньняў дзеяньняў былых калег у задушэньні пратэстаў у Беларусі. У сваіх публікацыях ByPol паказаў шмат выпадкаў сфабрыкаваных палітычных і непалітычных крымінальных спраў, перавышэньня службовых паўнамоцтваў, загадаў да катаваньняў людзей. Дзякуючы інфармацыі ініцыятывы высьветлілася шмат падрабязнасьцяў пра моцныя ўнутраныя канфлікты ў сілавых органах цяперашняй Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG