Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, які раней сыходзіў на ізаляцыю пасьля выяўленьня ў ягоным атачэньні выпадкаў COVID-19, адмовіўся ад паездкі ў Менск. Прычына адмовы прэс-службай Пуціна не паведамляецца.
Пры гэтым пасьля самаізаляцыі Пуцін праводзіў сустрэчу з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам.
У Менску 14–15 кастрычніка пройдуць пасяджэньні Найвышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады і Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Раней Пуцін заяўляў, што мае намер сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам «бліжэйшым часам». У якасьці месца сустрэчы прапаноўваўся Менск, пра што казаў і прэс-сакратар расейскага кіраўніка Дзьмітрый Пяскоў.
Лукашэнка заяўляў, што Пуцін прыедзе ў Менск у рамках саміта СНД «недзе 15 кастрычніка».