Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паспрыяла Качанава: вясковую школу ў Жыровіцах перавялі на расейскую мову


Школьнікі. Ілюстрацыйнае фота
Школьнікі. Ілюстрацыйнае фота

Жыровіцкая сярэдняя школа перастала быць беларускамоўнай: зь верасьня навучаньне перавялі на расейскую. Гэта «Нашай ніве» пацьвердзілі вучні і адміністрацыя школы.

Як сказала дырэктарка школы Тацяна Юхнік, з такой просьбай зьвярталіся бацькі.

«Спачатку калектыўную заяву падавалі ў райвыканкам — там адмовілі. Пасьля ў Міністэрства адукацыі. У нас шмат дзяцей сьвятароў, прыежджых. Напрыклад, у горадзе яны хадзілі ў расейскамоўную школу і цяпер ім складана перавучвацца, бацькі па-расейску размаўляюць, а ў сям’і 5-6 дзяцей. Ведаеце, калі б можна было працягваць адукацыю па-беларуску ва ўнівэрсытэце, гэта было б дадатковым аргумэнтам, а так усё заканчваеццца на этапе сярэдняй школы», — кажа Тацяна Юхнік.

Паводле яе, гэта была чацьвёртая заява ад бацькоў. Вядома, што райвыканкам раней выступаў супраць зьмены мовы навучаньня. Але пытаньне вырашыла старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава — падчас яе візыту ў Жыровіцы ў чэрвені сьвятары прасілі пасадзейнічаць.

Паводле «Нашай нівы», для калектыву школы перавод на расейскую мову стаў шокам.

У Жыровіцкай школе вучацца больш за 200 дзяцей, што для вёскі добры паказьнік. Яе адметнасьць — духоўна-маральнае выхаваньне ў праваслаўных традыцыях (у такім кірунку школа працуе з 2007 году).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG