«Мы таксама можам пацьвердзіць, што мы скарацілі колькасьць пазыцый пры NATO, якія можа мець у распараджэньні Расейская Фэдэрацыя, да 10», — перадае «Голас Амэрыкі» словы неназванай крыніцы.
«Палітыка NATO ў дачыненьні да Расеі застаецца пасьлядоўнай. Мы ўзмацнілі стрымліваньне і абарону ў адказ на агрэсіўныя дзеяньні Расеі, і разам з тым мы застаёмся адкрытымі для канструктыўнага дыялёгу», — дадаў ён.
Высокапастаўлены расейскі дэпутат Леанід Слуцкі заявіў, што Масква ўжыве захады ў адказ на рашэньне NATO, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс».
Слуцкі, які ўзначальвае Камітэт міжнародных спраў Дзяржаўнай Думы РФ, заявіў, што захады ў адказ не абавязкова будуць сымэтрычныя.