25 наведнікаў сайту Радыё Свабода зь Беларусі, якія першымі правільна адкажуць на наступныя пытаньні, атрымаюць кнігу ў падарунак.
- Якія тры буйныя масавыя акцыі ў Менску вядомыя як «Вясна-96»?
- Якія два лідэры Беларускага Народнага Фронту, затрыманыя за арганізацыю масавых акцый, абвясьцілі галадоўку ў СІЗА на Валадарскага?
- Як называўся верш, за які паэт Славамір Адамовіч быў арыштаваны, а затым асуджаны?
- Пасьля якой акцыі Зянон Пазьняк канчаткова пакінуў Беларусь?
- Каго Лукашэнка антыканстытуцыйным указам на пасадзе старшыні ЦВК замяніў Лідзіяй Ярмошынай?
- Што зрабілі дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня, каб пачаць працэдуру імпічмэнту?
- Якое мерапрыемства ў Палацы спорту правёў Лукашэнка, каб мабілізаваць сваіх прыхільнікаў?
- Хто ўваходзіў у «крамлёўскі дэсант», які даслаў Ельцын у Менск для ўратаваньня Лукашэнкі?
- Хто з беларускіх дзяржаўных дзеячаў, акрамя Лукашэнкі, падпісаў пагадненьне, у выніку якога імпічмэнт Лукашэнку ня быў абвешчаны?
- Што было галоўным вынікам праведзенага ў лістападзе 1996 году так званага рэфэрэндуму?
Дасылайце, калі ласка, свае адказы на электронную пошту navumchyks@rferl.org. Не забудзьцеся пазначыць свае імя, прозьвішча і паштовыя рэквізыты (уключна з індэксам).
Кнігі Сяргея Навумчыка ў сэрыі «Білібліятэка Свабоды XXI стагодзьдзя»
Ашаламляльнае падарожжа ў будучыню, якая пакуль застаецца ў мінулым, вачыма ўдзельніка гістарычных падзей, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990–1995) Сяргея Навумчыка.
Дзевяноста першы
Гэта кніга пра тое, як дзякуючы спрыяльным абставінам і насуперак абставінам неспрыяльным у 1991 годзе Беларусь стала незалежнай.
Дзевяноста другі
Кніга пра год, калі быў забаронены рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах у Вярхоўны Савет, пачатак драмы беларускай дэмакратыі.
Дзевяноста трэці
Ва ўсёй вастрыні ў Беларусі аднаўляецца барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва. Кніга расказвае пра ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўных дзейных асобаў і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды.
Дзевяноста чацьверты
Як карнавал дэмакратыі ператварыўся ў хаўтуры. У новай кнізе аўтар, якому давялося быць удзельнікам і сьведкам падзеяў, апісвае першыя прэзыдэнцкія выбары.
Дзевяноста пяты
Увага чытача канцэнтруецца на галоўнай (паводле аўтара) падзеі году — рэфэрэндуме 1995 году.