Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Палаце прадстаўнікоў заявілі, што рыхтуецца новая спроба дзяржаўнага перавароту ў Беларусі


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Андрэйчанка
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Андрэйчанка

Апанэнты дзейнай улады могуць ажыцьцявіць чарговую спробу перавароту, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.

Як дадаў чыноўнік, гібрыдная атака на Беларусь прымае новыя формы.

«Прыкрываючыся крывадушнымі лёзунгамі аб дэмакратыі, Захад нарошчвае палітычны, эканамічны, ваенны і інфармацыйны ціск. Дэманструючы поўнае грэбаваньне міжнародным правам, у ход ідуць абвінавачаньні ў стварэньні міграцыйнага крызісу, на надуманых падставах раскручваюцца чарговыя віткі санкцыйнай палітыкі. Разьлік просты: эканамічна задушыць краіну, выклікаць сацыяльную незадаволенасьць і на гэтай хвалі ажыцьцявіць новую спробу дзяржперавароту», — гаворыцца ў ягоным камэнтары.

Па словах Андрэйчанкі, менавіта дзеля гэтага заахвочваецца экстрэмісцкая і тэрарыстычная дзейнасьць рознага кшталту апазыцыйных групаў. А нядаўняе забойства супрацоўніка КДБ — наўпроставае сьведчаньне нацэленасьці апанэнтаў на падрыў грамадзянскага міру і грамадзкай бясьпекі, зрабіў ён выснову.

Уладзімер Андрэйчанка праанансаваў, што на восеньскай сэсіі дэпутаты прымуць закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG