Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў максымальныя 15 памерлых за дзень: Міністэрства аховы здароўя апублікавала статыстыку па COVID-19


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

За апошні дзень у Беларусі афіцыйна зарэгістраваныя 1993 пацыенты з COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя 29 верасьня.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, за апошнія суткі памерлі 15 чалавек з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй, ачунялі і выпісаныя 1295 пацыентаў. Апошні раз пра 15 памерлых ад каранавірусу за дзень улады Беларусі паведамлялі 26 верасьня, гэта афіцыйны максымум.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя:

  • 536 097 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19,
  • ачунялі 517 325 пацыентаў,
  • памерлі 4129 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.

Больш за 2 098 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, зь іх больш за 1 597 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе Мінздароўя.

Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у галіне мэдыцыны, паказьнікі маглі заніжацца ў 5–7 разоў. 14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG