Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сталі купляць менш аўтамабіляў і больш бялізны. ІНФАГРАФІКА


Гандлёвы цэнтар «Сталіца» ў Менску, архіўнае фота
Гандлёвы цэнтар «Сталіца» ў Менску, архіўнае фота

Жыхары Беларусі сталі купляць менш нехарчовых тавараў. Разьбіраемся, якіх.

За першае паўгодзьдзе продаж нехарчовых тавараў сёлета скараціўся на 0,5% у параўнаньні з такім жа пэрыядам летась. А вось рэалізацыя харчовых, наадварот, вырасла на 0,4%.

Меншы попыт на аўтамабілі

На 41% менш аўтамабіляў набылі беларусы сёлета за першае паўгодзьдзе ў параўнаньні з такім жа пэрыядам летась, падлічвае Белстат. Пры гэтым новых аўтамабіляў купілі менш на 43,9%, а ўжываных — на траціну менш.

Больш паліва і пральных машын

Попыт на паліва вырас на 4% за першыя паўгода сёлета, у адрозьненьне ад мінулага году. У прыватнасьці, на 4,2% вырас попыт на бэнзін і на 2,9% — на дызэльнае паліва.

Пральных машын беларусы сёлета купілі больш на 3,7%.

Сталі набываць менш лядоўняў і тэлевізараў

Тэлевізараў за першае паўгодзьдзе гэтага году беларусы набылі на 9,9% менш, чым летась. У агульнай долі продажаў тэлевізары беларускай вытворчасьці — гэта 14,3%.

Лядоўняў набылі менш на 9,5%. Лядоўні беларускай вытворчасьці складаюць 33,9% ад усіх набытых.

Менш абутку і фармацэўтычных тавараў

На 8% менш абутку купілі беларусы ў студзені-ліпені гэтага году, чым за такі ж пэрыяд летась.

Зьменшыўся попыт і на фармацэўтычныя тавары — на 1,3%.

Вырас попыт на ніжнюю бялізну

На 12,1% больш ніжняй бялізны купілі беларусы за студзень-лістапад у параўнаньні з такім жа пэрыядам летась.

Таксама вырас попыт на вопратку (11%), сродкі бытавой хіміі (13%).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG