Пра гэта паведаміў міністар здароўя Дзьмітры Піневіч падчас наведваньня «чырвоных зонаў» 6 шпіталя Менску.
Яго заявы цытуе тэлеграм-канал міністэрства.
«Цяпер мы назіраем рост захворваньня COVID-19. Наведваючы шпіталі, маніторынгавыя групы адзначаюць зьмену захворваньня ў бок больш маладых. І я хачу падкрэсьліць, што ўсе цяжкія выпадкі COVID-19 (пацыенты на апаратах ШВЛ і якія маюць патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі) — гэта непрышчэпленыя ад каранавірусу. Мы павінныя разумець, што з улікам значнай ролі дэльта-штаму ў структуры захворваньня COVID-19 захоўваецца прынцыповая значнасьць вакцынацыі. Няважна, якую вакцыну абярэ грамадзянін, важна даць арганізму дадатковую абарону супраць гэтага цяжкога інфэкцыйнага захворваньня», — падкрэсьліў міністар.
Тэлеграм-канал міністэрства здароўя сёньня апублікаваў дадзеныя аб вакцынаваньні насельніцтва краіны.
Паводле зьвестак міністэрства больш за 2 009 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны, зь іх 1 571 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.