Каранавірус за суткі выявілі ў 1987 чалавек.
Агулам у Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак на 25 верасьня, зарэгістравалі 528 229 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі памёр 4081 пацыент. Акрыялі 511 666 чалавек з раней пацьверджаным каранавірусным дыягназам.
Напярэдадні, 24 верасьня, была зафіксаваная і рэкордная колькасьць выяўленых за суткі хворых — 1994 чалавекі.
Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у галіне мэдыцыны, паказьнікі маглі заніжацца ў 5–7 разоў.
14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.