Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі — новы рэкорд сьмяротнасьці ад COVID-19


Галасаваньне на выбарах у Дзярждуму РФ у шпіталі для хворых на каранавірус, Масква, 19 верасьня 2021 г.
Галасаваньне на выбарах у Дзярждуму РФ у шпіталі для хворых на каранавірус, Масква, 19 верасьня 2021 г.

У Расеі — новы рэкорд штодзённай колькасьці памерлых ад каранавіруснай інфэкцыі. 23 верасьня ад COVID-19 памерлі 828 грамадзянаў РФ

Колькасьць новых выпадкаў перавысіла 21 тысячу ў дзень, афіцыйна агульная колькасьць заражаных ад пачатку пандэміі ў Расеі набліжаецца да 7,5 мільёна чалавек.

У Расеі, як і ў многіх іншых краінах, зафіксаваная новая ўспышка COVID-19. Паводле афіцыйных дадзеных, рост колькасьці новых выпадкаў захворваньня на 6–7% назіраецца ў 36 рэгіёнах, у тым ліку ў Маскве.

  • У Расеі цалкам вакцынаваныя 43 мільёны чалавек (29% насельніцтва), што менш за сярэднесусьветны ўзровень прышчэпкі (43,7%). Расейцы прышчэпленыя лекамі расейскай вытворчасьці (у першую чаргу Sputnik V), а вакцыны зь іншых краінаў там недаступныя.
  • У Беларусі, паводле афіцыйных дадзеных, цалкам прышчэпленыя дзьвюма дозамі вакцыны 16% насельніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG