Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пад хворых на каранавірус зарэзэрвавалі траціну ложкаў у шпіталях


Дзьмітры Піневіч
Дзьмітры Піневіч

Міністэрства здароўя афіцыйна прызнала чацьвёртую хвалю COVID-19 у Беларусі

Міністар аховы здароўя Беларусі Дзьмітры Піневіч наведаў 10-ты шпіталь Менску. Афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя адзначыў, што за лета тут павялічылася колькасьць кіслародных кропак, разгорнута вялікая колькасьць блёкаў інтэнсіўнай тэрапіі.

Асноўнай мэтай візыту Піневіч назваў намер даведацца, як працуюць новыя пратаколы, ці ёсьць перабоі з пастаўкамі мэдыкамэнтаў і матэрыялаў.

Стала вядома, што ў Беларусі 100 тысяч ложкаў перапрафілявалі пад каранавірусных хворых — амаль траціну агульнага фонду ў краіне. Асноўная частка такіх ложкаў яшчэ пустуе.

«На жаль, халоднае надвор’е спрыяе росту захворваньня. Цяпер мы знаходзімся амаль на самых высокіх лічбах мінулых хваляў. Складанасьць у тым, што гэтыя лічбы паўтараюцца зь дня ў дзень, у тым ліку па шпіталізацыі. Надзвычайнай сытуацыі няма, але становішча вымагае напружаньня сілаў сыстэмы аховы здароўя», — сказаў Піневіч.

Афіцыйна за мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1982 новыя выпадкі COVID-19. Міністэрства назвала хваробу прычынай сьмерці 4004 чалавек, хаця шэраг журналісцкіх расьсьледаваньняў і незалежныя мэдыкі неаднаразова заяўлялі аб тым, што каранавірусная статыстыка ў Беларусі зазнае штучнага зьмяншэньня з боку дзяржавы ад самага пачатку існаваньня вірусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG