Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кіеўскім Маршы роўнасьці ўзялі ўдзел і беларусы


Марш роўнасьці ў Кіеве 19 верасьня 2021
Марш роўнасьці ў Кіеве 19 верасьня 2021

Марш роўнасьці ў Кіеве сваім удзелам падтрымалі паслы як найменей трох заходніх краін: Вялікабрытаніі, Швэцыі і Нідэрляндаў.

Да маршу далучыліся і прадстаўнікі ды прадстаўніцы беларускай дыяспары. Сярод тысяч беларусаў і беларусак, якія зьязджаюць ва Ўкраіну з прычыны палітычнага перасьледу і ціску з боку ўладаў, ёсьць і людзі з супольнасьці ЛГБТК+. Многія зь іх удзельнічалі ў пратэставым руху ў 2020 годзе і былі вымушаныя пакінуць Беларусь і пераехаць ва Ўкраіну зь меркаваньняў бясьпекі.

Кіеўская паліцыя паведаміла, што Марш роўнасьці ў цэнтры гораду 19 верасьня прайшоў без парушэньняў.

Арганізатары шэсьця абвясьцілі сем тысяч удзельнікаў. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, на іншай акцыі, у якой бралі ўдзел прадстаўнікі праварадыкальных і рэлігійных арганізацый, было каля 200 удзельнікаў.

Акцыі адбываліся асобна і прайшлі пры ўзмоцненай ахове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG