Некаторыя паслугі правайдэра А1 з кастрычніка падаражэюць у сярэднім на 4%, гаворыцца на сайце кампаніі.
Падаражаньне закране як фізычных, так і юрыдычных асобаў.
З 1 кастрычніка павялічацца
- абанэнцкая плата на тарыфных плянах,
- кошт выклікаў для некаторых тарыфных плянаў,
- кошт роўмінгу і міжнародных выклікаў,
- кошт некаторых іншых паслугаў.
Мабільнай сувязьзю ад А1 карыстаюцца амаль 5 мільёнаў беларусаў. Больш за мільён кватэр і дамоў падключаны да стацыянарнага інтэрнэту А1.
З пачатку году цэны ў Беларусі вырасьлі ў сярэднім на 9,8%.