Выступаючы празь відэасувязь на саміце Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) у чацьвер, Пуцін сказаў, што з прычыны гэтай успышкі захворваньня ў апошні момант адмяніў сваю паездку ў Душанбэ на гэты саміт.
«Цяпер даводзіцца цягам некалькіх дзён трымацца рэжыму самаізаляцыі», — сказаў Пуцін, панаракаўшы, што ня можа асабіста абняць удзельнікаў саміту. Прозьвішчаў і пасадаў тых, хто захварэў, ён не назваў. Ён таксама не сказаў, ці былі яны прышчэпленыя. Пра тое, што яму давядзецца пайсьці на карантын, Пуцін паведаміў у панядзелак.
У сталіцы Таджыкістану праходзіць саміт АДКБ і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Галоўная яго тэма — падзеі ў Афганістане. Раней стала вядома, што старшыня КНР Сі Цзіньпін таксама не прыедзе на саміт.