«Праз фатаздымкі пабітых і катаваных беларусаў я таксама грукаюся ва ўсе дзьверы, каб пераканаць сьвет, што нашае змаганьне сапраўднае і што яно побач», — напісала Ціханоўская на сваёй старонцы ў Твітэры.
Ціханоўская падзякавала арганізатарам выставы. «Гэтыя вобразы захапляюць любога гледача, заахвочваючы яго даведацца больш пра беларускае змаганьне. Яны шакуюць, зьдзіўляюць, яны заклікаюць да спачуваньня, салідарнасьці і вызваленьня», — напісала яна.