Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі міністар абароны: Некалькі прадстаўнікоў Літвы будуць назіраць за вучэньнямі «Захад-2021» у Беларусі


Расейскі дэсантнік на вучэньнях «Захад-2021» на Абуз-Лясноўскім палігоне ў Беларусі
Расейскі дэсантнік на вучэньнях «Захад-2021» на Абуз-Лясноўскім палігоне ў Беларусі

Некалькі прадстаўнікоў Літвы будуць назіраць за беларуска-расейскімі стратэгічнымі вучэньнямі «Захад-2021» на тэрыторыі Беларусі

Гэтую заяву міністра абароны Літвы Арвідаса Анушаўскаса прыводзіць БелаПАН са спасылкай на інфармагенцтва BNS.

На наступным тыдні, у апошнія дні актыўнай фазы вучэньняў, зь літоўскага боку павінна быць два ці тры чалавекі, якія будуць прадстаўляць Літву і назіраць за вучэньнямі знутры, — заявіў міністар.

Разам з тым ён дадаў, што назіральнікам, якія ўдзельнічаюць у дэманстрацыйных этапах вучэньняў, падаюць толькі афіцыйныя сцэнары. «Таму мы павінны сабраць усю інфармацыю з дапамогай іншых крыніцаў, разьведкі, каб убачыць рэальную карціну», — сказаў Анушаўскас.

Паводле ягоных слоў, характар маштабных беларуска-расейскіх вучэньняў захоўвае «некаторую агрэсію». Ён падкрэсьліў, што Літва гатовая да розных сцэнараў разьвіцьця падзей, але «ў дадзены момант няма падставаў гаварыць пра напад на краіны NATO пад выглядам вучэньняў», — дадаў міністар абароны Літвы.

Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што «Рэспубліка Беларусь у ініцыятыўным парадку запрасіла для ўдзелу ў назіраньні за актыўнай фазай вучэньняў прадстаўнікоў міжнародных арганізацыяў, а таксама вайскова-дыпляматычнага корпусу замежных краінаў, акрэдытаваных пры амбасадах сваіх краінаў у Рэспубліцы Беларусь».

  • Вучэньні «Захад-2021» пройдуць 10–16 верасьня на чатырох беларускіх палігонах (230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі, 174-ы навучальны палігон ВПС і войскаў СПА Даманаўскі, 210-ы авіяпалігон Ружанскі, Берасьцейскі палігон) і на дзевяці расейскіх палігонах.
  • Да часткі вучэньняў, якія заплянавана правесьці на тэрыторыі Беларусі, прыцягнута каля 12,8 тысячы чалавек, у тым ліку каля 2,5 тысячы расейскіх вайскоўцаў і да 50 казахстанскіх.
  • Да 30 верасьня вайсковыя часткі і падразьдзяленьні Ўзброеных сілаў РФ, якія бяруць удзел у вучэньнях у Беларусі, пакінуць тэрыторыю краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG