Традыцыйны марш жанчын з парасонамі ў нацыянальных колерах адбыўся ў Менску. Жанчыны неспадзявана зьяўляюцца ў розных месцах сталіцы і ладзяць невялікі марш, які зазвычай прымеркаваны да нейкай падзеі або салідарнасьці з палітвязьнямі.
Акцыю 10 верасьня ўдзельніцы прысьвяцілі жанчынам, якія знаходзяцца ў турмах па «палітычных» артыкулах.