Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філёзафа Ўладзімера Мацкевіча прызналі схільным да экстрэмізму 


Уладзімер Мацкевіч, архіўнае фота
Уладзімер Мацкевіч, архіўнае фота

Філёзафа і мэтадоляга Ўладзімера Мацкевіча ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага прызналі схільным да экстрэмізму. Ён сядзіць у камэры адзін. Пра гэта гаворыцца на старонцы ў фэйсбуку, прысьвечанай палітвязьню.

Паводле старонкі, ад 14 жніўня Мацкевічу перадалі толькі 5 лістоў.

Уладзімер Мацкевіч — філёзаф і мэтадоляг, грамадзкі дзеяч, тэлевядоўца. Заснавальнік і кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў, першы кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь» (міжнародная грамадзкая арганізацыя, створаная прадстаўнікамі НДА ў 2007 годзе і зарэгістраваная ў Літве ў 2009 годзе), заснавальнік праграмы стварэньня «Лятучага ўнівэрсытэту».

4 жніўня супрацоўнікі КДБ прыйшлі зь ператрусамі да шэрагу прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый і ініцыятываў. Бальшыню адпусьцілі ў той жа дзень ці пазьней, а Ўладзімера Мацкевіча абвінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу, да чатырох гадоў пазбаўленьня волі) і пакінулі пад вартай. Праваабаронцы прызналі яго палітычным вязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG