Паводле Генпракуратуры, дырэктар кампаніі Рабцэвіч і праектны мэнэджар Куўшынаў, дзейнічаючы сумесна зь нявызначанымі асобамі, падавалі ў падатковую неабгрунтаваныя заявы аб вяртаньні розьніцы паміж сумай падатковых вылікаў і агульнай сумай ПДВ, вылічанай па рэалізацыі тавараў (работ, паслуг).
«Падатковы орган задаволіў заяву — больш за 38 тысяч рублёў вярнулі на разьліковы рахунак прадпрыемства, пасьля чаго абвінавачаныя завалодалі імі і патрацілі паводле ўласнага меркаваньня», — піша Генпракуратура.
Падчас папярэдняга сьледзтва абвінавачаныя прызналі сваю віну ў поўным аб'ёме і пакрылі прычыненую шкоду і заплацілі крымінальна-прававую кампэнсацыю ў памеры звыш 77 тысяч рублёў.