Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР западозрылі ў аднаўленьні вытворчасьці зброевага плютонію


Атамная станцыя ў Ёнбэне
Атамная станцыя ў Ёнбэне

Паўночная Карэя, падобна, перазапусьціць працу рэактара, які вырабляў плютоній для ядзернай зброі, гаворыцца ў гадавой справаздачы Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ).

Агенцтва ня мае прамога спосабу кантраляваць ядзерную дзейнасьць Паўночнай Карэі з 2009 году, пасьля таго, як Пхэньян выслаў з краіны міжнародных інспэктараў. Цяпер МАГАТЭ назірае за тым, што адбываецца, у асноўным з дапамогай спадарожнікавых здымкаў.

«Не было ніякіх прыкмет работы рэактара з пачатку сьнежня 2018 году да пачатку ліпеня 2021-га, — гаворыцца ў справаздачы аб заводзе па ўзбагачэньні ўрану з рэактарам магутнасьцю 5 МВт у горадзе Ёнбэн. — Аднак цяпер заўважылі скідваньне астуджальнай вады, спалучаны з працай рэактара».

Пра тое, што зафіксаваныя прыкметы перазапуску, у МАГАТЭ гаварылі яшчэ ў чэрвені. На думку экспэртаў, рэактар могуць выкарыстоўваць для выпрацоўкі з адпрацаванага паліва зброевага плютонію. У новым дакладзе таксама ўказаны прыкметы здабычы і абагачэньня ўранавага рудніка і на заводзе ў Пхонсане.

Рэактар у цэнтры Ёнбэна пачалі дэмантаваць у 2007 годзе, калі прадстаўнікі «шасьцёркі» (Расея, Кітай, ЗША, Японія, КНДР і Паўднёвая Карэя) заключылі з Паўночнай Карэяй пагадненьне аб тым, што яна згортвае свае ядзерныя праграмы ў абмен на эканамічную дапамогу. Але пасьля высылкі міжнародных экспэртаў у 2009 годзе Пхэньян працягнуў рэалізацыю праграмы стварэньня ядзернай зброі. Апошняе ядзернае выпрабаваньне было ў 2017 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG