Як паведаміў неназваны чыноўнік ЗША, усе ракеты перахапіла сыстэма супрацьракетнай абароны і сярод амэрыканскіх вайскоўцаў пацярпелых няма. У той жа час мясцовае інфармагенцтва Pajhwok паведаміла, што ракеты трапілі ў некалькі месцаў у самым Кабуле.
З 15 жніўня, калі «Талібан» увайшоў у сталіцу, ЗША і саюзьнікі вывезьлі праз аэрапорт каля 114 400 чалавек. Да канца выходных колькасьць вайскоўцаў ЗША, якія кантралююць аэрапорт Кабулу, зьменшылася са звыш 5000 да менш за 4000.
Як вядома, 26 жніўня каля брамы аэрапорту тэрарыст-сьмяротнік учыніў тэракт, у выніку якога загінулі сама меней 170 чалавек, у тым ліку 13 вайскоўцаў ЗША, двое грамадзян Вялікай Брытаніі і дзіця аднаго з грамадзян Вялікай Брытаніі. Паводле неафіцыйных зьвестак, колькасьць ахвяраў дасягнула 200.