Сёлета 815 выпускнікоў менскіх школ паехалі вучыцца за мяжу, паведаміла старшыня камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Натальля Праскурава, перадае БелТА.
Яна з жалем адзначыла, што далёка не заўжды наш «стартавы інтэлектуальны капітал» становіцца здабыткам Рэспублікі Беларусь.
«З гэтага можна зрабіць выснову: навучаем мы іх добра, а вось выхоўваем дрэнна», — сказала Праскурава.
Усяго сёлета атэстаты аб сярэдняй адукацыі атрымалі амаль 10 тысяч юных менчукоў.