27 жніўня ў славацкай Братыславе пройдзе другая сустрэча адборачнага турніру, Беларусі будзе супрацьстаяць Аўстрыя. У дэбюце аўстрыйцы пацярпелі мінімальную паразу ад Славаччыны (1:2), таксама ўскладніўшы барацьбу за адзіную пуцёўку на зімовыя Алімпійскія гульні.
Калі беларусы і гэтым разам прайграюць, а славакі адолеюць аўтсайдэраў-палякаў, чарговая спроба трапіць у фінал галоўных спаборніцтваў чатырохгодзьдзя для каманды Беларусі дачасна завершыцца.
У Братыславу беларусы скіроўваліся ў рангу аднаго з фаварытаў свайго квартэту, маючы ў сваім складзе прафэсіяналаў з Нацыянальнай хакейнай лігі, Кантынэнтальнай хакейнай лігі, моцных заакіянскіх і эўрапейскіх чэмпіянатаў. Адрозна ад тых жа палякаў, чый склад укамплектаваны хакеістамі сьціплага ўнутранага першынства.
Канадзкі трэнэр зборнай Беларусі Крэйг Вудкрафт напярэдадні ад’езду ў Славаччыну запэўніваў, што мэты ставяцца максымальныя — быць у ліку ўдзельнікаў Алімпіяды ў Пэкіне.