Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія хакеісты прайгралі аўтсайдэрам групы ў алімпійскай кваліфікацыі


Зборная Беларусі саступіла камандзе Польшчы зь лікам 0: 1 у першым матчы групы D у алімпійскай кваліфікацыі

Пра гэта паведамляе партал Zerkalo.

Адзіную шайбу палякі закінулі ў трэцім пэрыядзе за пяць хвілінаў да канца сустрэчы.

Адразу пасьля гэтага ў палякаў была магчымасьць павялічыць разрыў, аднак іх кідок трапіў у штангу. Затым каманда Польшчы зарабіла выдаленьні гульца на 2 хвіліны, але беларусы гэтай магчымасьцю не скарысталіся — лік застаўся нязьменным да завяршэньня сустрэчы.

Зборная Беларусі была фаварытам сустрэчы з палякамі. Каманда Беларусі займае ў рэйтынгу Міжнароднай фэдэрацыі хакею 14-ы радок, Польшча — 22-і. Гэта першая перамога палякаў над зборнай Беларусі ў афіцыйных матчах.

У кваліфікацыі, якая праходзіць у Браціславе, беларусам засталося правесьці два матчы: з Аўстрыяй (18-ы радок рэйтынгу) і Славаччынай (9-е месца). На Алімпійскіх гульнях згуляе пераможца групы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG