Беларускія ВНУ празь нястачу абітурыентаў абвясьцілі дадатковы набор на 900 месцаў. Аднак і пасьля яго завяршэньня засталіся незанятымі 490 вакансій, перадае «СмартПресс».
«Падчас дадатковага набору прыйшлі абітурыенты матываваныя, бо балы часам перавышалі нават асноўны набор. Незапоўненымі засталіся месцы на сельскагаспадарчых спэцыяльнасьцях і некаторыя тэхнічныя, а таксама ў Вайсковай акадэміі і пэдунівэрсытэце», — паведаміла журналістам супрацоўніца ўпраўленьня вышэйшай адукацыі галіновага міністэрства Рэма Герлоўская.
Усяго, паводле прадстаўніцы ведамства, сёлета ў ВНУ краіны залічана звыш 48 тысяч студэнтаў: 26,5 тысячы за сродкі бюджэту і 22 тысячы на платнай аснове.
Напярэдадні навучальнага сэзону практычна ўсе навучальныя ўстановы падвысілі кошт навучаньня: цяпер на некаторыя спэцыяльнасьці давядзецца плаціць да 5 тысяч рублёў за кожны год.
Недабор у і ва ўстановах прафэсйінай адукацыі. У некаторыя ліцэі і каледжы працягнулі тэрмін прыёму дакумэнтаў з 20 жніўня да 15 верасьня, паведаміла прадстаўніца Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова, перадае агенцтва «Минск-Новости».