Пра гэта, як паведамляе Reuters, заявіў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Жузэп Бурэль.
«Я не сказаў, што мы прызнаём Талібан, — сказаў ён на прэсавай канфэрэнцыі пасьля нарады міністраў замежных справаў дзяржаваў ЭЗ. — Я толькі сказаў, што мы павінны гаварыць з імі аб усім, хаця б для таго, каб паспрабаваць абараніць жанчынаў і дзяўчын. Нават для гэтага трэба зь імі камунікаваць».
«Мы паставім умовы для сталай падтрымкі, і мы зьбіраемся выкарыстоўваць нашы рычагі для таго, каб забясьпечыць правы чалавека» — заявіў Бурэль.
Ён сказаў, што гуманітарную дапамогу трэба працягваць і нават павялічваць, але дапамога будзе перададзеная ўраду Афганістану толькі пры выкананьні пэўных умоў.