Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт Афганістану адмовіўся зьяжджаць і ўзяў на сябе ролю галоўнага праціўніка талібаў


Амрула Салех
Амрула Салех

Толькі адзін высокапастаўлены прадстаўнік ураду Ашрафа Гані адкрыта заявіў, што «ніколі ня схіліць галаву перад уладай талібаў» і мае намер застацца ў Афганістане.

Гэта Амрула Салех — віцэ-прэзыдэнт пры прэзыдэнту Ашрафу Гані, які пакінуў краіну.

У сваім твітэры Салех напісаў, што цяпер ён законны выканаўца абавязкаў прэзыдэнта:

Згодна з Канстытуцыяй Афганістану, у выпадку адсутнасьці, уцёкаў, адстаўкі або сьмерці прэзыдэнта віцэ-прэзыдэнт робіцца часовым прэзыдэнтам. У цяперашні час я знаходжуся ў сваёй краіне і зьяўляюся законным выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта.

На ролю лідэра антыталібскай кааліцыі прэтэндуе таксама Ахмад Масуд — сын афганскага лідэра маджахедаў ў 1980–1990-х гадох, палявога камандзіра і міністра абароны Ахмада Шаха Масуда. Пра тое, што ён пачынае фармаваць супраціў талібам, Масуд паведаміў у лісьце, які апублікаваў францускі часопіс «La Règle du Jeu». Выдавец часопісу — вядомы пісьменьнік і філёзаф Бэрнар-Анры Леві, які сябраваў з бацькам Масуда-малодшага. Ахмад Шах Масуд быў забіты тэрарыстамі «Аль-Каіды» 20 гадоў таму.

Ахмад Масуд у сваім звароце, надрукаваным у францускім часопісе, у прыватнасьці, піша, што афганцы цяпер знаходзяцца ў становішчы Эўропы 1940 году. Разгром краіны амаль завершаны, і тыя, хто прайграў, шукаюць магчымасьці супрацоўнічаць з талібамі, лічыць Ахмад Масуд.

16 жніўня карэспандэнт ВВС Ялда Хакім апублікавала сумеснае фота Амрулы Салеха і Ахмада Масуда-малодшага. У надпісе пад здымкам ёсьць здагадка, што ў Афганістане фармуецца антыталібская кааліцыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG