Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы абвясьцілі амністыю для чыноўнікаў і заклікалі афганцаў вярнуцца да працы


Талібы ў Кабуле, 16 жніўня 2021
Талібы ў Кабуле, 16 жніўня 2021

Рух «Талібан» абвясьціў усеагульную амністыю для ўрадавых чыноўнікаў Афганістану. Баевікі заклікалі дзяржаўных службоўцаў вярнуцца на працу ў дзяржустановы, паведамляе AFP са спасылкай на заяву сяброў руху.

«Для ўсіх абвешчана ўсеагульная амністыя..., так што вы можаце з упэўненасьцю вярнуцца да звыклага жыцьця», — гаворыцца ў заяве талібаў.

Напярэдадні амбасадар Расеі ў Кабуле Дзьмітрый Жырноў расказваў у інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы», што баевікі таксама гарантавалі амністыю афганскім сілавікам. Паводле яго, чальцы руху паабяцалі, што ня будзе «ніякага паляваньня на ведзьмарак, ніякіх чыстак».

  • 15 жніўня талібы ўвайшлі ў сталіцу Афганістану, але ня сталі штурмаваць горад і прапанавалі мірны пераход улады. У той жа дзень прэзыдэнт краіны Ашраф Гані падаў у адстаўку і пакінуў Афганістан.
  • Беларускія грамадзяне, якія апынуліся ў Афганістане, могуць зьвяртацца па дапамогу ў амбасаду ў Таджыкістане. Пра гэта 15 жніўня паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз.
  • Уначы 16 жніўня міністар замежных спраў Украіны Дзмітры Кулеба паведаміў, што ўкраінскі самалёт вывез з Афганістану грамадзян пяці краін, назваўшы сярод іх і Беларусь. Колькасьць вывезеных не ўдакладняецца.

А вось так выглядаў знутры амэрыканскі вайсковы самалёт, які эвакуяваў з Кабулу 640 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG