Шэраг дзяржаваў з самых розных рэгіёнаў сьвету, выступілі з супольнай заявай з нагоды апошніх падзеяў у Афганістане:
«Улічваючы пагаршэньне сытуацыі ў галіне бясьпекі, мы падтрымліваем намаганьні і працуем над яе забесьпячэннем, а таксама заклікаем ўсе бакі паважаць правы і садзейнічаць бясьпечнаму і ўпарадкаванаму выезду замежных грамадзянаў і афганцаў, якія жадаюць пакінуць краіну. Тыя, хто апынуўся ва ўладзе і кантралюе сытуацыю па ўсім Афганістане, нясуць адказнасьць — і падсправаздачнасьць — за абарону чалавечага жыцьця і маёмасьці, а таксама за неадкладнае аднаўленьне бясьпекі і грамадзкага парадку.
Афганцам і замежным грамадзянам, якія жадаюць выехаць, павінна быць дазволена зрабіць гэта; дарогі, аэрапорты і пункты перасячэньня мяжы мусяць заставацца адкрытымі, а парадак і спакой — падтрымлівацца.
Афганскі народ заслугоўвае таго, каб жыць ва ўмовах бясьпекі, абароненасьці і годнасьці. Мы, члены міжнароднай супольнасьці, гатовыя ў гэтым дапамагчы».
Падпісалі супольную заяву наступныя краіны:
Аўстралія, Аўстрыя, Багамскія Астравы, Бэльгія, Буркіна-Фасо, Высокі прадстаўнік Эўрапейскага Зьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі, Вялікая Брытанія, Гана, Гандурас, Гватэмала, Гішпанія, Грузія, Грэцыя, Дамініканская Рэспубліка, Данія, Ірляндыя, Ісляндыя, Італія, Калюмбія, Канада, Катар, Коста-Рыка, Кот-д’Івуар, Латвія, Лібэрыя, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксэмбург, Мальта, Маршалавы Астравы, Маўрытанія, Нарвэгія, Науру, Нігер , Нідэрлянды, Новая Зэляндыя, Нямеччына, Палаў, Панама, Парагвай, Партугалія, Польшча, Румынія, Рэспубліка Карэя, Рэспубліка Кіпр, Сальвадор, Славаччына, Славенія, Сурынам, Сьера-Леонэ, Тога, Тонга, Уганда, Украіна, Фіджы, Фінляндыя, Францыя, Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі, Чэская Рэспубліка, Швэцыя і Эстонія .
У нядзелю, 15 жніўня, дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен правёў перамовы пра сытуацыю ў Афганістане, у тым ліку пра бясьпеку, зь міністрам замежных справаў Аўстраліі Мэрыс Пэйн, міністрам замежных справаў Францыі Жанам-Івам Ле Дрыяном, кіраўніком МЗС Нямеччыны Файка Маасам, і міністаркай замежных справаў Нарвэгіі Інэ Мары Эрыксэн Сёрэйдэ, паведаміў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Нэд Прайс. Бакі таксама абмеркавалі намаганьні ў забесьпячэньні бясьпекі замежных грамадзян і дапамогі афганцам, якія яе патрабуюць.