Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на чыноўніка ў Белым доме.
- У жніўні беларускую бягуху Крысціну Ціманоўскую Менск зьнялі са спаборніцтваў у бегу на 200 мэтраў на Алімпійскіх гульнях у Токіё-2020 за асуджэньне дзеяньняў беларускіх спартовых чыноўнікаў.
- Пазьней Ціманоўскую скрытыкавала дзяржаўная прапаганда. Адразу пасьля гэтага спартовыя чыноўнікі хацелі гвалтам вывезьці Ціманоўскую з Токіё ў Беларусь.
- 5 жніўня 2021 году дысцыплінарная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэту прыняла рашэньне пазбавіць акрэдытацыі на Гульнях ХХХII Алімпіяды ў Токіё трэнэраў беларускай каманды ў лёгкай атлетыцы Юрыя Маісевіча і Артура Шумакова.
- Прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах заявіў 6 жніўня на прэсавай канфэрэнцыі, што пазбаўленьнем акрэдытацыі на Алімпіядзе трэнэраў Крысьціны Ціманоўскай МАК не абмяжуецца.
- «Пару месяцаў там мы ўжо прынялі яснае рашэньне не даваць акрэдытацыю Лукашэнку, не прызнаваць ягонага сына прэзыдэнтам НАК, не даваць акрэдытацыю яму і іншым прадстаўнікам НАК, якія не зрабілі дастаткова для таго, каб абараніць спартоўцаў ад палітычных рэпрэсіяў», — нагадаў Бах.