Па словах Сямёнава, гэта выпадак максымальнага распаўсюджваньня COVID-19, зафіксаваны ў Расеі, паведамляе "Настоящее время".
Паводле статыстыкі, адзін пацыент з каранавіруснай інфэкцыяй пры інфікаваньні стандартным варыянтам каранавірусу заражае ад двух да трох чалавек, пры дэльта-штаме — ад пяці да шасьці чалавек. Аднак «супэрраспаўсюднікі» могуць заразіць значна больш людзей.
У якасьці абароны ад распаўсюджваньня інфэкцыі Аляксандр Сямёнаў рэкамэндаваў абмежаваньне сацыяльных кантактаў, дыстанцыяваньне і маскі ў грамадзкіх месцах.
«Калі чалавек не выконвае сацыяльную дыстанцыю, не апранае маску, асабліва калі ён ня вельмі добра пачуваецца, ідзе ў перапоўнены вагон мэтро, прыходзіць на працу і пачынае з усімі абдымацца і цалавацца, то ў яго ёсьць шанец стаць супэрраспаўсюднікам і заразіць велізарную колькасьць людзей, — заявіў ён. — Сваім грэбаваньнем нормаў сацыяльнага дыстанцыяваньня ён стварае магчымасьці для супэрраспаўсюду інфэкцыі.
Паводле пэўных зьвестак, 20% «супэрраспаўсюднікаў» могуць быць адказныя за 80% заражэньняў каранавіруснай інфэкцыяй.
Дакладнай інфармацыі пра маштабы эпідэміі няма нават у найвышэйшага кіраўніцтва РФ.