Як паведаміў канал «Эўраньюс», пратэстныя выступы ахапілі 150 гарадоў Францыі. Гэта стала адказам на рашэньне Канстытуцыйнага савету Францыі, які ўхваліў новыя захады барацьбы з каранавірусам.
Уводзіцца забарона на наведваньне ўстаноў культуры і спартыўных комплексаў без сэртыфікату аб прышчэпцы або без адмоўнага тэсту на COVID. Закон дазваляе адхіляць не прышчэпленых супрацоўнікаў ад працы.
З панядзелка прапускны рэжым у Францыі будзе распаўсюджаны на кавярні, рэстараны, гандлёвыя цэнтры і цягнікі далёкага накіраваньня. Частка насельніцтва катэгарычна супраць новых абмежаваньняў.
У пятніцу ў Італіі былі ўведзеныя аналягічныя захады, нягледзячы на пратэсты. Прапускны рэжым з гэтага часу дзейнічае ва ўстановах культуры і спорту, рэстаранах і ў грамадзкім транспарце. Ўрад заявіў, што гэта неабходна для больш бясьпечнага пачатку навучальнага года.