Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Квіткі на цягнікі па Беларусі падаражэюць 13 жніўня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларуская чыгунка падвысіць тарыфы на перавозкі ў межах краіны.

Кошт праезду цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнэс-клясы ў сярэднім павялічыцца на 5%, інфармуюць naviny.by.

Праезд у цягніках міжрэгіянальных ліній эканом-клясы падаражэе ў сярэднім на 15%, у цягніках рэгіянальных ліній эканом-клясы — у сярэднім на 10%.

Тарыфы на праезд у межах аднаго тарыфнага поясу цягнікамі гарадзкіх ліній павялічацца на 14,3%, у межах двух тарыфных паясоў — на 24%.

Да гэтага праезд чыгуначным транспартам агульнага карыстаньня даражэў у сьнежні 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG