Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскага сьвятара, які выступіў супраць гвалту сілавікоў, перавялі служыць з Пакроўскага сабора ў аграгарадок


Георгі Рой
Георгі Рой

Протаярэй Георгі Рой, якога нядаўна пазбавілі пасады настаяцеля галоўнага праваслаўнага храма Горадні, цяпер будзе служыць у аграгарадку Квасоўка.

Праваслаўная грамада гэтага ў асноўным каталіцкага паселішча налічвае каля 200 чалавек, пра гэта паведаміў ён сам у фэйсбуку. У прыходзе толькі адна вёска, актыўных вернікаў 20-30 чалавек.

Летась у жніўні протаірэй Георгі Рой адкрыта выступаў супраць гвалту. Яшчэ да выбараў Рой зьвярнуўся да вернікаў з заклікам не далучацца да хлусьні, бо айцом хлусьні ёсьць д’ябал.

Сьвятар заклікаў шчыра і самааддана маліцца за Беларусь і за захаваньне міру ў краіне, каб праблемы вырашаліся не з дапамогай тэрору, а ў працэсе дыялёгу.

Пасьля выбараў Георгі Рой паведаміў, што ў саборы штогадзіны ў дзённы час будзе гучаць вялікі звон у знак закліку да міру і згоды, спыненьня неапраўданага гвалту і на знак салідарнасьці зь нявінна арыштаванымі, параненымі і пакалечанымі.

Пра перавод протаірэя Роя ў іншую царкву стала вядома 21 ліпеня.

Тады пра кадравыя зьмены на сваёй старонцы ў Facebook расказаў прэс-сакратар Горадзенскай эпархіі БПЦ дыякан Дзьмітры Паўлюкевіч.

«Георгі Рой больш не настаяцель сабора, а Мікалай Гайдук не настаяцель Нікольскага храма. Але яны нікуды не падзеліся», — напісаў тады айцец Дзьмітры.

Яшчэ ў 2019 годзе Георгі Рой асудзіў знос крыжоў на месцах масавых расстрэлаў у Курапатах. Камэнтуючы знос крыжоў на месцы сталінскіх злачынстваў на поўначы Менску ён заявіў, што чыноўнікі маюць выбачыцца за свае дзеяньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG