«Хочацца спадзявацца, што гэта ўсё ж, хаця і раптоўная, але камандзіроўка, што гэта ўсё скончыцца і можна будзе вярнуцца ў Беларусь. Дзякуй усім, хто дапамагаў», — напісала Алена Макоўская.
Жанчына таксама выбачылася перад жыхарамі свайго дома за тое, што іх «маленькі двор апынуўся раптоўна пад пільным кантролем».
«Ня думала, што давядзецца так зрабіць... Але давялося... Беларусь мая родная, чакай мяне! Я вярнуся. Дзякуй вялікі ўсім добрым людзям», — напісала Ніна Шыдлоўская.
14 ліпеня ў офісе «Бацькаўшчыны» адбыўся ператрус. Кіраўніца ЗБС Алена Макоўская і старшыня Рады Ніна Шыдлоўская — пад падпіскай аб невыдаваньні.
Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне ЗБС «Бацькаўшчына» дзейнічае з 1990 году, аб’ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары больш як з 20 краін сьвету. Мэтай — кансалідацыя беларусаў у краіне і за яе межамі на глебе павагі да гісторыі, культуры і мовы; аказаньне дапамогі беларусам іншых краін у абароне іх правоў як нацыянальнай меншасьці; заахвочваньне навуковых дасьледаваньняў у беларусазнаўстве, дасьледаваньне культурных сувязяў беларусаў зь іншымі народамі.