Пра гэта інфармуе Голас Амэрыкі.
Паліцыя паведаміла, што некалькі маладых палестынцаў пачалі кідаць камяні, але былі расьсеяныя. Паведамленьняў аб якіх-небудзь сур’ёзных траўмах не паступала.
Палестынскія афіцыйныя асобы заявілі, што паліцыя прымусова эвакуіравала вернікаў мусульман, каб расчысьціць шлях для наведвальнікаў-габрэяў, і ўжыла гумовыя кулі падчас супрацьстаяньня паблізу аднаго з самых адчувальных аб’ектаў араба-ізраільскага канфлікту.
Да завяршэньня мусульманскіх паўдзённых малітваў абстаноўка была спакойнай, але інцыдэнт выклікаў асуджэньне Палестынскай адміністрацыі, якая ажыцьцяўляе абмежаванае самакіраваньне на акупаваным Заходнім беразе ракі Ярдан.
Паводле паведамленьняў ізраільскіх СМІ, колькасьць габрэйскіх наведвальнікаў склала каля 1300 чалавек.
Пераважна гэта былі рэлігійныя габрэі, у тым ліку зь дзецьмі, якія аглядалі гэта месца пад узмоцненай аховай паліцыі ў дзень жалобы Дзявятае ава, усталяваны ў памяць пра разбурэньне храмаў.
У заяве Палестынскай адміністрацыі гаворыцца, што яна ускладае на «ізраільскі акупацыйны ўрад усю адказнасьць за эскаляцыю, выкліканую ізраільскім уварваньнем у комплекс мячэці Аль-Акса ў акупаваным Ерусаліме».
Адміністрацыя назвала візыты габрэяў правакацыяй і «сур’ёзнай пагрозай бясьпецы і стабільнасьці».
Пасьля ўспышкі гвалту прэм’ер-міністар Ізраілю Нафталі Бэнэт распарадзіўся, каб габрэйскія візыты «працягваліся з падтрыманьнем парадку ў гэтым месцы».
Ізраільская паліцыя назірае і рэгулюе візыты габрэяў на месца, вядомае ў юдаізьме як Храмавая гара. Мусульмане называюць месца, дзе разьмешчаная мячэць Аль-Акса, якая зьяўляецца трэцяй па значнасьці сьвятыняй ісламу сьвятыняй Купал Скалы і Высакароднай сьвятыняй.
Комплекс знаходзіцца ў Старым горадзе Іерусаліму і зьяўляецца часткай тэрыторыі, захопленай Ізраілем у 1967 годзе. Гвалт у гэтым месцы стаў адной з прычын 11-дзённай вайны паміж Ізраілем і Газай ў траўні сёлета.