Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон: некалькі калюмбійцаў, якіх падазраюць у забойстве прэзыдэнта Гаіці, прайшлі вайсковую падрыхтоўку ў ЗША


Пэнтагон
Пэнтагон

Пакуль не ўдакладняецца, калі і дзе яны праходзілі навучаньне.

Некаторыя грамадзяне Калюмбіі, затрыманыя гаіцянскай нацыянальнай паліцыяй у сувязі з забойствам прэзыдэнта Жэвэнэля Маіза, прымалі ўдзел у «амэрыканскіх праграмах вайсковай падрыхтоўкі і адукацыі», пацьвердзіў «Голасу Амэрыкі» прадстаўнік Пэнтагону.

B заяве, адпраўленай «Голасу Амэрыкі» па электроннай пошце, падпалкоўнік Кен Гофман паведаміў, што гэтая інфармацыя стала вядомая падчас праверкі баз дадзеных аб праграмах падрыхтоўкі.

Ён не ўдакладніў, калі і дзе праходзіла навучаньне.

«Праверка працягваецца, таму ў цяперашні час у нас няма дадатковых зьвестак», — сказаў Гофман.

Пра гэта першай паведаміла газэта Washington Post.

Паводле дадзеных Пэнтагону, Міністэрства абароны ЗША штогод навучае тысячы вайскоўцаў з краін Паўднёвай Амэрыкі, Цэнтральнай Амэрыкі і Карыбскага басэйну.

  • 53-гадовага прэзыдэнта Гаіці Жавэнэля Маіза забілі ў ноч на 7 ліпеня ў яго рэзыдэнцыі Пэлерын ў Порт-о-Прэнсе. Атака на рэзыдэнцыю адбылася каля гадзіны ночы, прэзыдэнт быў сьмяротна паранены, паранілі і першую лэдзі Марціну Маіз. Яе адправілі на лячэньне ў ЗША, паведаміў пасол Гаіці ў Вашынгтоне Бакчыт Эдманд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG