Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта не падтрымка таго, што адбываецца». МЗС Ізраілю адказаў на крытыку за маўчаньне адносна падзеяў у Беларусі


Яір Лапід
Яір Лапід

Міністар замежных спраў Ізраілю Яір Лапід заявіў, што «ёсьць прычыны», дзеля якіх Ізраіль устрымліваецца ад асуджэньня таго, што адбываецца ў Беларусі.

«Ізраіль працягвае ўважліва сачыць за падзеямі ў Беларусі. Нават калі мы крытычна настроеныя ў адносінах да ўраду, ёсьць прычыны, дзеля якіх Ізраіль устрымліваецца ад публічных заяў і асуджэньня. МЗС узважана падыходзіць да ацэнкі сытуацыі ў краіне. Гэта не прыкмета абыякавасьці і, вядома ж, не падтрымка таго, што адбываецца ў Беларусі блізу году», — напісаў Лапід у адказе на зварот 39 выхадцаў зь Беларусі, якія ў чэрвені заклікалі выказаць пазыцыю Ізраілю адносна сытуацыі ў Беларусі.

«Мы павінны падтрымліваць ня толькі сваю прысутнасьць у краіне [Беларусі. — РС], але і падтрымліваць, нават у абмежаваным аб’ёме, кантакты з урадавымі чыноўнікамі, што неабходна для пастаяннага вырашэньня пытаньняў, важных для Дзяржавы Ізраіль і яе грамадзян. Гэтая сувязь адлюстроўвае, перш за ўсё, клопат аб габрэйскай супольнасьці, а таксама аб тых грамадзянах Ізраілю, зьвязаных з гэтай краінай сваімі каранямі, якія працягваюць яе наведваць», — патлумачыў Лапід. — Важна ацэньваць агульную сытуацыю і пазьбягаць рэзкіх крокаў, якія толькі на імгненьне могуць палепшыць наш імідж, але ў пэрспэктыве могуць быць нам на шкоду».

Заклік да Яіра Лапіда заняць выразную пазыцыю наконт Беларусі падпісалі, сярод іншых, вядомыя гісторыкі Леанід Сьмілавіцкі і Захар Шыбека, публіцыст і праваабаронца Якаў Басін, прадусэр Аркадзь Крумер, паэт-песеньнік Віктар Гін, харэограф Валеры Паноў, акторкі Яўгенія Додзіна і Ганна Хітрык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG