Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выхадцы зь Беларусі заклікалі кіраўніка МЗС Ізраілю выказацца пра беларускую сытуацыю


Міністар замежных спраў Ізраілю Яір Лапід
Міністар замежных спраў Ізраілю Яір Лапід

Чатыры дзясяткі выхадцаў зь Беларусі падпісалі зварот да новага міністра замежных спраў Ізраілю Яіра Лапіда з заклікам выказаць пазыцыю Ізраілю ў дачыненьні да сытуацыі ў Беларусі.

Аўтары звароту адзначаюць, што папярэдні ўрад Ізраілю ігнараваў змрочную сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, хоць рэпрэсіі закранулі і некалькіх ізраільскіх грамадзян.

«Якая пазыцыя Ізраілю? Дэ-юрэ — нейтралітэт, — пішуць яны. — Пры гэтым амбасадар Ізраілю ў РБ Алекс Гольдман-Шайман удзельнічае ў праўладных мерапрыемствах, дае інтэрвію беларускім СМІ, дзе гаворыць аб разьвіцьці супрацоўніцтва. Амбасада Ізраілю дэ-факта дэманстратыўна падтрымлівае дыктатуру, што выклікае ўсеагульнае зьдзіўленьне і абурэньне, асабліва на фоне антысэміцкай рыторыкі прапагандыстаў рэжыму».

Сярод тых, хто падпісаў дакумэнт, вядомыя гісторыкі Леанід Сьмілавіцкі і Захар Шыбека, публіцыст і праваабаронца Якаў Басін, прадусэр Аркадзь Крумер, паэт-песеньнік Віктар Гін, харэограф Валеры Паноў, акторкі Яўгенія Додзіна і Ганна Хітрык. Зварот быў ініцыяваны ізраільскім рухам у падтрымку беларускага пратэсту RAZAM.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG