Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэйтынгу эканамічнай трансфармацыі Беларусь найгоршая сярод партнэраў па Эўразійскім саюзе


Беларусь праз палітычную нестабільнасьць страчвае эканамічныя пазыцыі
Беларусь праз палітычную нестабільнасьць страчвае эканамічныя пазыцыі

Беларусь заняла 74 месца ў сусьветным Індэксе эканамічнай трансфармацыі. Гэта самы нізкі паказьнік сярод удзельнікаў Эўразійскага эканамічнага саюзу.

«Найбольш высокую пазыцыю сярод дзяржаў-чальцоў паводле індэксу эканамічнай трансфармацыі займае Армэнія (43-е месца), далей — Расея (50-е месца), Казахстан (54-е месца), Кіргізстан (66-е месца), Беларусь (74-е месца)», — гаворыцца ў паведамленьні Эўразійскай эканамічнай камісіі.

У параўнаньні з папярэднім рэйтынгам найбольш значны прагрэс у эканамічных і гуманітарных рэформах прадэманстраваў Казахстан — адразу плюс 10 пазыцый у рэйтынгу.

Індэкс трансфармацыі Бэртэльсмана ацэньвае эфэктыўнасьць краін зь пераходнай эканомікай у справе фармаваньня дэмакратычных інстытутаў і рынкавых адносінаў.

Рэйтынг публікуецца раз на два гады, у справаздачны пэрыяд ацэньваліся 137 дзяржаў сьвету, падзеленыя на сем рэгіёнаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG