Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Ізраілю назвала непрымальнымі выказваньні Лукашэнкі пра Галакост


Міністэрства замежных справаў Ізраілю асудзіла «антысэміцкія выказваньні» Аляксандра Лукашэнкі, якія прагучалі 3 ліпеня ля Кургану Славы, паведамляе выданьне ynet.co.il.

Лукашэнка заявіў, што неабходна гаварыць пра «Галакост беларускага народу» падчас Другой сусьветнай вайны. «Яўрэі ж змаглі гэта даказаць. Увесь сьвет сёньня схіляецца перад імі, нават баяцца пальцам у іх паказаць, а мы такія талерантныя, такія добрыя, нікога не хацелі пакрыўдзіць. Даскакаліся да таго, што нас пакрыўдзілі».

«Выказваньні прэзыдэнта Беларусі непрымальныя», заявілі ў МЗС Ізраілю. Намесьнік генэральнага дырэктара аддзелу Эўразіі і Заходніх Балканаў у міністэрстве Гары Корэн выклікаў часовага паверанага ў справах Беларусі ў Ізраілі для размовы ў гэтай справе.

3 ліпеня, у той самы дзень, калі Лукашэнка выступіў са згаданымі выказваньнямі, прэзыдэнт Ізраілю Рэўвэн Рыўлін накіраваў Лукашэнку пэрсанальнае віншаваньне з нацыянальным сьвятам Рэспублікі Беларусь, што выклікала пратэсты сярод ізраільскіх грамадзянаў выхадцаў зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG