Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз абмяркуе мігранцкі крызіс з кіраўніцтвам краінаў, адкуль уцекачы едуць празь Беларусь


Экспанат з выставы „Мяжа“ ў Вільні, 22021 год
Экспанат з выставы „Мяжа“ ў Вільні, 22021 год

Прэм’ер-міністар Літвы і кіраўнік Эўрапейскай рады разам агледзелі мяжу зь Беларусьсю і прыйшлі да аднолькавых высноваў.

Каб вырашыць крызіс нелегальных мігрантаў у Літве, неабходна падтрымліваць дыялёг з трэцімі краінамі, лічаць прэмʼер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце і прэзыдэнт Эўрапейскай рады Шарль Мішэль.

«Мяжа Літвы — гэта мяжа Эўропы. Таму для мяне было вельмі важна прыехаць сюды, каб я добра разумеў, у чым ёсьць патрэба і што можа зрабіць з боку ЭЗ для дапамогі Літве», — адзначыў Шарль Мішэль, які ад панядзелка знаходзіцца ў Літве.

Ён падкрэсьліў неабходнасьць дыялёгу з трэцімі краінамі. «На наступным тыдні ў мяне будзе магчымасьць пагаварыць з прэмʼер-міністрам Іраку, я падтрымаю ўсе намаганьні Літвы», — паабяцаў ён. Ён таксама зьбіраецца зьвязацца з кіраўнікамі іншых краінаў, адкуль ідзе плынь мігрантаў, для больш цеснага супрацоўніцтва. «Гэтыя краіны мусяць даць сыгнал, што сюды нельга трапіць незаконным шляхам», — сказаў Мішэль.

Ён таксама адзначыў, што ёсьць падазрэньне, што нелегальная міграцыя ў Літву — гэта адмыслова арганізаваная акцыя з боку беларускага рэжыму як адказ на санкцыі.

«Мы разам з нашымі партнэрамі гатовыя на эўрапейскім узроўні аказваць дадатковую падтрымку намаганьням Літвы ва ўзмацненьні абароны», — сказаў Шарль Мішэль.

Прэмʼер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце зазначыла, што абмеркаваньне праблемы з трэцімі краінамі асабліва важнае, таму што «для такіх краін, як Ірак, Турэччына, Эўразьвяз безумоўна, мае больш цьвёрдую перамоўную сілу і больш аргумэнтаў на абмеркаваньнях, чым адна Літва».

Яна таксама зьвярнула ўвагу на праблему нелегальнай міграцыі, размаўляючы з прэзыдэнтам Эўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляйен.

  • Колькасьць мігрантаў, затрыманых на літоўска-беларускай мяжы, перавысіла леташнюю ў 16 разоў. Краіна ўвяла рэжым экстрэмальнай сытуацыі ў сувязі з рэзкім ростам нерэгулярнай міграцыі зь Беларусі.
  • Літва абвінавачвае беларускія ўлады ў спрыяньні нелегальнай міграцыі ў Эўразьвяз.
  • 2 ліпеня старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен падчас візыту ў Вільню заявіла, што наплыў нелегальных мігрантаў у Літву з тэрыторыі Беларусі зьяўляецца палітычна матываваным.
  • Міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс у той жа дзень напісаў у «Твітэры»: «Лукашэнка спрабуе ператварыць міграцыю ў зброю, каб аслабіць нашы санкцыі. Надзвычайнае становішча або не — гэта ня пройдзе!»
  • Аляксандар Лукашэнка заявіў 6 ліпеня, што Беларусь займаецца барацьбой з нелегальнай міграцыяй, «але роўна настолькі, наколькі гэта неабходна, выгадна... краіне і фінансава магчыма... Мы ніколі ня будзем нікога трымаць: яны ж не да нас ідуць. Яны ідуць у адукаваную, цёплую, утульную Эўропу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG